Футбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў паўфінал Кубка Беларусі

Футбалісты мінскага "Дынама" ў гасцях перамаглі "Віцебск" з лікам 3:1 і сталі першымі паўфіналістамі Кубка Беларусі.

Нагадаем, што перад гэтым у сябе дома сталічны клуб саступіў віцяблянам з лікам 1:2. Але цяпер дынамаўцы ўзялі рэванш. Героем дня стаў дынамаўскі форвард Фатос Бечырай, які забіў 3 мяча. Навабранец мінскага клуба двойчы пацэліў у браму віцяблян у першым тайме — на 10-й і 41-й хвілінах. Толькі пасля пачатку другога тайма Антон Салавей здолеў "размачыць" лік.

Паколькі да заканчэння асноўнага часу вынік не змяніўся, быў прызначаны дадатковы тайм. І на пачатку яго Бечырай забіў гаспадарам трэці гол. І хаця віцябляне не збіраліся здавацца, але дынамаўскі галкіпер Васіль Хамутоўскі не прапусціў больш мячоў.

БАТЭ ў гасцях выйграў у "Нёмана" — 2:1 (першы матч — 1:0), "Шахцёр" у Салігорску перамог "Граніт" — 3:0 (першы матч — 0:0), брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Белшыны" — 2:1 (у Бабруйску была нічыя 0:0). Такім чынам, у 1/2 фінала Кубка Беларусі выйшлі мінскае і брэсцкае "Дынама", БАТЭ і "Шахцёр".

Кубкавыя паўфіналы пройдуць 15 і 29 красавіка. А вырашальны паядынак за Кубак Беларусі адбудзецца 24 траўня на полі гомельскага стадыёна "Цэнтральны".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі