Фёдараў: Лукашэнка наведае Маскву цягам двух-трох тыдняў
У бліжэйшыя некалькі тыдняў Аляксандр Лукашэнка наведае Маскву і падчас візіту вырашыць усе праблемы, якія прывялі да інфармацыйнага супрацьстаяння паміж Беларуссю і Расіяй. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё заявіў былы намеснік міністра замежных справаў Расіі, дырэктар фонду “Цэнтр палітычных даследаванняў “Кансалтынг” Андрэй Фёдараў.
Фёдараў: “У бліжэйшыя тыдні Аляксандр Рыгоравіч прыедзе ў Расію - і ўсе сённяшнія праблемы так ці інакш здымуцца. Нядоўга засталося – тыдні два-тры – да таго, каб пэўныя пазітыўныя змены адбыліся”.
Еаўрарадыё пацікавілася, што можа стаць нагодай для такога візіту беларускага кіраўніка ў Маскву.
Фёдараў: “Нагода ў яго заўсёды можа быць. І гэта ж не абавязкова можа быць дзяржаўны візіт… Нагода заўсёды знойдзецца”.
Тым больш, што, па словах эксперта, Лукашэнка не сварыўся з Крамлём – у яго ёсць непаразуменне з “Белым домам”, урадам Расіі ды канкрэтна з яе прэм’ерам. І памірыцца палітыкі дзвюх краін заўсёды здольныя. Тым больш, кажа эксперт, у падмурку расійскай палітыкі апошнім часам ляжыць голы прагматызм. А ён падказвае, што Беларусь Расіі яшчэ патрэбная і канчаткова паліць масты рана.