Галодная вавёрка ў Гродне пакусала студэнтаў
У Гродне студэнцкая пара стала ахвярай куслівай вавёркі. Калі студэнты шпацыравалі ў гарадскім парку Румлёва, вавёрка нечакана скокнула на плячо 19-гадовай дзяўчыны і паспрабавала яе ўкусіць. Скінутая на зямлю вавёрка кінулася да хлопца і цапнула яго за руку, а затым падрапала руку студэнткі, перадае БЕЛТА. Як выявілася, гэта не першы выпадак, калі ў парку вавёрка нападала на людзей. На пачатку восені з аналагічнымі ўкусамі ў траўмапункт звярнуліся каля 10 гродзенцаў. Пацярпелыя праходзяць прафілактычны курс лячэння супраць шаленства. Лекары мяркуюць, што вавёркі, хутчэй за ўсё, здаровыя і на шаленства не пакутуюць.
Магчыма, гэта адна і тая ж вавёрка, якая жыла раней у хатніх умовах і была кінутая на волю лёсу гаспадаром. Звярок, не прыстасаваны да самастойнага жыцця, не ўмее "дыпламатычна" выпрошваць ежу.
Магчыма, гэта адна і тая ж вавёрка, якая жыла раней у хатніх умовах і была кінутая на волю лёсу гаспадаром. Звярок, не прыстасаваны да самастойнага жыцця, не ўмее "дыпламатычна" выпрошваць ежу.