Галоўны прыз кінафестываля "Лістапад" атрымаў фільм "Шчасце маё"

Украінска-нямецка-галандскі фільм "Шчасце маё" рэжысёра Сяргея Лазніцы атрымаў галоўны прыз XVII Мінскага міжнароднага кінафестываля "Лістапад". Узнагароджанне пераможцаў прайшло ўчора на цырымоніі закрыцця фестывалю ў Палацы Рэспублікі.
Як інфармуе БелаПАН, атрымліваючы прыз, выканаўца галоўнай ролі, расійскі акцёр Віктар Немец адзначыў, што і ён, і рэжысёр ураджэнцы Баранавічаў.

Сёлета ўладальніка галоўнага прыза кінафестываля вызначылі не гледачы, як раней, а прафесійнае журы пад старшынствам літоўскага рэжысёра Шарунаса Бартаса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі