Галоўны заатэхнік два гады прыпісвала надоі малака

Як паведамляе БелаПАН, галоўнага заатэхніка калгаса імя Дзяржынскага падазраюць у прыпісках. Паколькі план райвыканкама па вытворчасці малака не выконваўся, у мэтах кампенсацыі яна "ўтрымлівала грошы з заробкаў працаўнікоў, якія аддавала ў бухгалтэрыю як плату гэтых работнікаў за малако". Такім чынам, нібыта, выконваўся план па вытворчасці малака і галоўны заатэхнік "пазбягала дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці".



Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі "продаж" на працягу 2011-2013 гадоў больш за 70 тысяч літраў малака на суму звыш 38 мільёнаў рублёў. Падазраваная пагаджаецца з абвінавачаннямі, але ў следства ёсць падазрэнні, што яна не адна мае дачыненне да злачынства.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі