Гамяльчаніна, які судзіцца за "дармаедства", вызвалілі ад збору
14 лютага ў Гомелі пачаўся першы ў Беларусі суд па справе "дармаед супраць дзяржавы". Аляксандр Сямёнаў звярнуўся з іскам супраць падатковай інспекцыі. Сямёнаў патрабуе вызваліць яго ад выплаты збору, выдаліць з базы "дармаедаў" яго персанальныя дадзеныя а таксама паставіць пытанне аб адпаведнасці Дэкрэта №3 Канстытуцыі краіны.
Акрамя вызвалення ад аплаты збору, Аляксандру Сямёнаву ў гарвыканкаме прапанавалі працаўладкаванне. Цяпер гамяльчанін, які шукаў працу некалькі апошніх гадоў, займаецца афармленнем неабходных папер.
Суд па справе Аляксандра Сямёнава працягнецца заўтра, 21 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля, пачатак паседжання а 15-ай гадзіне.