"Гарадзея" і "Віцебск" выйшлі ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі
У пятніцу, 8 ліпеня, прайшлі два матчы 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. "Віцебск" выйграў у гасцях у "Смалявічы-СТІ" — 1:0. Адзіны гол забіў на 73-й хвіліне Арцём Салавей. "Гарадзея" па пенальці (3:2) выйграла ў гасцях у мінскай "Зоркі-БДУ" (асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0).
Раней у 1/8 фіналу выйшлі брэсцкае "Дынама", гродзенскі "Нёман" і "Мінск". 9 ліпеня адбудуцца 6 матчаў.
Каляндар гульняў Кубка Беларусі гл. тут.