“Гавары праўду” памайданіла ля Камароўкі (фота)

“Гэта наш такі невялікі майдан”, - гаворыць мне адзін з лідараў кампаніі Андрэй Дзмітрыеў, дапамагаючы актывістам расстаўляць шыльды з інфармацыяй аб кандыдатах з “Гавары праўду”. Ставяць ля Камароўкі і вялікі стэнд з малазразумелым але гучным слоганам “Тут будзеТАК”.

“Я хачу, каб людзі, якія нас бачаць і чуюць – зразумелі сутнасць нашай палітычнай кампаніі! Мы не ўдзельнічаем у выбарах! Іх у гэтай краіне няма і пры гэтай уладзе ніколі не будзе. Мы ўдзельнічаем у барацьбе за выбары!”, - надрыўна вяшчае ў натоўп Уладзімір Някляеў.

Натоўп насамрэч вырас, нават нягледзячы на 20-градусны мароз. Людзі гавораць, што хочуць у Мінску выбараў мэра, даступных лекаў, лепшага транспарту і нават паўсюднага бясплатнага доступу да Wi-Fi. Некаторым усё яшчэ бракуе кавярняў.

Найбольш востра з Някляевым дыскутуюць тыя, хто за яго… галасаваў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Але на прамое пытанне, ці будзе Някляеў адзіным кандыдатам ад апазіцыі на выбарах-2015 паэт і палітык адказаць не можа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі