"Гавары праўду" прапануе расстрэльваць распаўсюднікаў наркотыкаў (відэа)

Ён канстатуе, што "ў Беларусі ідзе вайна", вайна супраць моладзі. Дзмітрыеў называе фантастычную лічбу пра тое, што "70% школьнікаў рэгулярна спажываюць курыльныя легальныя сумесі". "Гавары праўду" заяўляе, што з гэтым трэба сістэмна змагацца праз "кантроль, адукацыю і непазбежнасць жорсткага пакарання".



Андрэй Дзмітрыеў: "Кампанія "Гавары праўду" выступае за павелічэнне пакарання за распасюд наркотыкаў да 10-15 гадоў строгага рэжыму. І ў асобных выпадках да смяротнага пакарання".



Дзмітрыеў лічыць, што наркотыкі павінны быць па-за законам. Любая размова аб легалізацыі — "гэта дапамога тым, хто хоча, каб беларускі народ знік".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі