“Гаворыць Мінск”. Выпуск 1
Праграма цалкам складаецца з відэаролікаў, запісаных нашымі гледачамі. Вядучы — Іван Лявонаў. У гэтым выпуску вы ўбачыце відэа, якія мы атрымалі не толькі з Мінска, але і ад нашых суайчыннікаў з Украіны, ЗША і Турцыі. Сярод іх: музыкі Пінхас Цынман, Пафнуцій Кузюкян, Арцём Залескі. А таксама мастак Васіль Пачыцкі, паэт Дзмітрый Мацісан і іншыя.
Нагадваем пра ўмовы ўдзелу ў праграме: вазьміце тэлефон, уключыце запіс, кажыце - спявайце і адпраўце нам на [email protected] і ў тэлеграме t.me/euroradio_minsk.
Патрабаванні такія: працягласць — да 1 хвіліны, фармат: гук без скажэнняў, відэа без перашкод. Відэа НЕ павінна ўтрымліваць:
- заклікі да гвалту;
- пагрозы;
- усё, што парушае беларускія законы.
Чакаем ад вас відэа для будучых праграм!
Сказаць дзякуй праекту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.