“Газпрам” хоча ў 2011 годзе скараціць выдаткі на транзіт праз Беларусь
“Белтрансгаз” у 2011 годзе можа за купіць у “Газпрама” 22,5 мільярда кубаметраў газу на 5,625 мільярда долараў, паведамляе РИА Новости. Адпаведныя дамовы сёння ўхвалілі акцыянеры “Газпраму” на гадавым сходзе. Дамовы таксама прадугледжваюць, што “Белтрансгаз” у 2011 годзе прапусціць праз свой участак газаправоду “Ямал — Еўропа” не болей за 48,2 мільярда кубаметраў расійскага газу. Выдаткі на транзіт праз Беларусь “Газпром” вызначыў у межах 600 мільёнаў долараў. Сёлета мяркуецца, што Расія заплаціць Беларусі да 700 мільёнаў.