"Газпрам" накіраваў Украіне заяўку на павелічэнне транзіта газу ў Еўропу
"Газпром" накіраваў Украіне заяўку на павелічэнне штосутачнага транзіта газу ў Еўропу на 55-67 мільёнаў кубаметраў. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве паліва і энергетыкі Ўкраіны паведамляе сайт "Зеркало недели". Верагодна, калі заяўка будзе задаволеная, "Газпрам" на такі ж аб'ём скароціць транзіт газу праз Беларусь.