"Газпром": У студзені—лютым Беларусь цалкам разлічылася за газ

У студзені—лютым 2009 года Беларусь цалкам разлічылася за імпартаван з Расіі газ. Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпром" Андрэй Круглоў. Разам з тым сп.Круглоў адзначыў, што за наступную долю акцыяў "Белтрансгазу" расійскі канцэрн заплаціць у лютым 2010 года — як і было дамоўлена раней.

У сваю чаргу, генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў заявіў, што праца з "Газпромам" адбываецца па формуле, вызначанай доўгатэрміновым кантрактам. Кажучы пра змену кошту на газ для Беларусі, ён адзначыў слушнасць тых, хто прагназаваў, што яна будзе менш як 160 даляраў за тысячу кубаметраў у 2009 годзе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі