“Газпром” заяўляе, што заплаціў Беларусі ўсё

“Газпром” аплаціў транзіт газу па беларускай тэрыторыі і не мае завінавачанасці перад Беларуссю. Пра гэта заявіў прадстаўнік расійскага канцэрну Сяргей Купрыянаў, каментуючы заявы кіраўніка Беларусі, паведамляе РИА Новости. Са словаў спадара Купрыянава, 24 чэрвеня “Газпром” пералічыў Мінску 228 мільёнаў долараў за транзіт газу. Але Мінск патрабаваў 260 мільёнаў і працягвае настойваць на гэтай лічбе. Разбежка ўзнікла ў сувязі з рознымі поглядамі бакоў на стаўку транзіту: у Беларусі кажуць пра 1,88 долара за тысячу кубаметраў газу на 100 км., а ў Расіі — пра 1,45 долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі