Генпракуратура: "Беларусь не будзе выдаваць Бакіева"

Генеральная пракуратура прыняла рашэнне адмовіць Кыргызстану ў выдачы былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы генпракуратуры Пётр Кісялёў. Кісялёў: "Генеральнай пракуратурай Беларусі пакінуты без задавальнення запыт Генеральнай пракуратуры Кіргізіі".

З якой фармулёўкай адмовіліся выдаваць Бакіева, пракуратура не удакладняе.

Раней у інтэрв'ю кыргызскай рэдакцыі Радыё "Свабода" намеснік старшыні часовага ўраду Кыргызстану Азімбек Бекназараў сказаў, што ўлады Беларусі адмовіліся выдаваць Бакіева, бо ў адносінах часовага ўраду да экс-прэзідэнта ёсць палітычная матывацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі