Генпракуратура не знайшла парушэнні закону пры рэгістрацыі групы Лукашэнкі

Генпракуратура не знайшла парушэнняў закону пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот праваабаронцы Алега Воўчака. Як адзначае БелаПАН, Воўчак прапанаваў прызнаць незаконнай рэгістрацыю Цэнтравыбаркамам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пост прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі. Дзейсны кіраўнік краіны не асабіста падаў у ЦВК дакументы пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, а праз яе кіраўніка Аляксандра Радзькова. Акрамя таго, Радзькоў падаў ксеракопію пашпарта Лукашэнкі, а не сам пашпарт, як патрабуе заканадаўства.

У адказе юрысту работнікі Генпракуратуры заявілі, што выбарчае заканадаўства ініцыятыўнай групай парушанае не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі