Генпракуратура: Статкевіч галадоўку спыніў
Генеральная пракуратура праверыла ўмовы ўтрымання асобаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, паведамілі сёння БЕЛТА у пракурорскім ведамстве. Прызнана, што рэжым утрымання адпавядае "патрабаванням нарматыўных дакументаў", здароўе — задавальняльнае. Асабліва адзначана, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 12 студзеня спыніў галадоўку.
"Падчас праверкі не паступала скаргаў і заяваў ад асобаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ", — дадалі ў Генпракуратуры.
"Падчас праверкі не паступала скаргаў і заяваў ад асобаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ", — дадалі ў Генпракуратуры.