Генпракуратура Украіны хоча ўзяць у Віктара Юшчанкі аналіз крыві

Генеральны пракурор Украіны Віктар Пшонка заявіў, што яго ведамства лічыць неабходным правесці паўторную экспертызу ўзораў крыві экс-прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Паводле яго словаў, гэта трэба зрабіць у межах расследавання справы аб атручэнні былога кіраўніка краіны, бо аб’ектыўнасць папярэдніх аналізаў, якія былі зроблены за мяжой, выклікае пытанні, паведамляюць інфармагенцтвы. Юшчанку ўжо тройчы выклікалі ў пракуратуру па гэтай справе, але ён ніводнага разу не з’явіўся. За пяць год расследаванне не прасунулася ні на крок. Гаворка ідзе пра інцыдэнт 2004 года, калі Юшчанка, тады яшчэ кандыдат у прэзідэнты, раптоўна занядужаў і трапіў у лякарню, а выйшаў адтуль са знявечаным тварам. Тады яго паплечнікі заявілі, што Віктара Юшчанку спрабавалі атруціць дыяксінам. Аднак гэтая версія не атрымала дакументальнага і агульнадаступнага пацверджання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі