Генпракурор устрымаўся ад ацэнкі расследавання справы аб выбуху 4 ліпеня
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч у гутарцы з журналістамі 19 ліпеня ўстрымаўся ад ацэнкі расследавання праваахоўнымі органамі краіны крымінальнай справы аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Гутарка, у прыватнасці, ішла пра апытанні насельніцтва, якія могуць прычыняць грамадзянам пэўныя нязручнасці, пра як мінімум два фотаробаты падазроных, з'яўленне якіх у МУС так і не змаглі растлумачыць.
Р.Васілевіч заявіў, што расследаванне вядзецца ў інтарэсах усяго грамадства. Таму грамадзяне Беларусі павінны з разуменнем ставіцца да дзеянняў праваахоўных органаў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў цяпер працуюць у максімальным рэжыме па выяўленні злачынцы, адзначыў генеральны пракурор.
Назваць лік затрыманых у рамках расследавання гэтай крымінальнай справы, генпракурор адмовіўся. Разам з тым, ён зазначыў, што не вядзецца гаворкі, быццам сярод затрыманых ёсць вінаватыя ў выбуху.
БелаПАН