Генсакратар Савета Еўропы заклапочаны правамі чалавека ў Беларусі
Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ерн Ягланд падчас візіту ў Берлін абмеркаваў з кіраўніком МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле сітуацыю з захаваннем правоў чалавека ў Беларусі, Грузіі ды Расіі. На сустрэчы было адзначана, што Савет Еўропы і нямецкі МЗС выступаюць за працяг рэформаў у Беларусі, асабліва ў галінк правоў чалавека.
Як паведамляе БелаПАН, Вэстэрвэле і Ягланд таксама абмеркавалі пытанні інстытуцыйнай рэформы Савета Еўропы.
Як паведамляе БелаПАН, Вэстэрвэле і Ягланд таксама абмеркавалі пытанні інстытуцыйнай рэформы Савета Еўропы.