Гомельскі суд за сцягі перанеслі на тыдзень
Суд над кіраўніком гомельскай суполкі "Маладой Беларусі" Іванам Зайцавым перанесены на 20 верасня, хоць мусіў адбыцца 13 верасня. Прычынай пераносу стала нез'яўленне на суд сведкаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч. Зайцава затрымалі зранку 13 верасня. На цэнтральнай плошчы Гомелю актывісты збіраліся ўзняць бел-чырвона-белы сцяг з нагоды святкавання Дня горада. Міліцыянты і кадэбісты затрымалі аднаго толькі Івана. На яго склалі пратаколы пра адміністрацыйныя парушэнні. Актывіста звінавацілі ў тым, што ён нібыта лаяўся матам і не падпарадкоўваўся міліцыянтам.