Госцяй інтэлектуальнага клубу Святланы Алексіевіч зноў стане Ніна Хрушчова
Госцяй інтэлектуальнага клубу Святланы Алексіевіч зноў стане палітолаг Ніна Хрушчова. Сустрэча адбудзецца 26-га лютага. Падчас яе будзе весціся гаворка пра неадназначныя перамены ў ЗША і зрухі, якія вызначаюць палітыку буйнейшых дзяржаваў, таксама пра пераменлівую карціну свету і "гульцоў", якія прымяраюць на сябе ролю шоўмэнаў.
Ніна Хрушчова наведвала інтэлектуальны клуб нобелеўскай лаўрэаткі ў лістападзе 2019-га года, тады яна разважала пра лёс рускіх адлігаў.
Інтэлектуальны клуб Святланы Алексіевіч дзейнічае з 2016-га года — пасля атрымання прэміі нобелеўская лаўрэатка заявіла, што патраціць частку грошай на стварэнне клубу для Беларусі, куды будзе запрашаць цікавых людзей з усяго свету. Гасцямі клубу ўжо стал Уладзімір Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванайгатэ, Аляксандр Сакураў, Станіслаў Бялкоўскі, Віктар Марціновіч, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.