Грэцыя ўвяла забарону на паленне
З 1 верасня Грэцыя ўвяла поўную забарону на паленне ў агульнадаступных месцах, уключаючы бары, рэстараны, стадыёны, кінатэатры, транспарт і розныя ўстановы. Міністэрства аховы здароўя Грэцыі занепакоенае сітуацыяй з паленнем. Грэкі - самыя заўзятыя курцы ў Еўрапейскім Саюзе, нікатынавую залежнасць маюць больш за 40% насельніцтва. Новай забаронай краіна далучаецца да большасці еўрапейскіх дзяржаваў, дзе гэты закон ўжо дзейнічае.
Як інфармуе Euronews.net, парушальнікі будуць абкладацца штрафамі ў памеры ад 50 да 200 еўра. А ўладальнікі установаў, якія не падпарадкаваліся новаўвядзенням, заплоцяць штраф да 10 тысяч еўра.
Як інфармуе Euronews.net, парушальнікі будуць абкладацца штрафамі ў памеры ад 50 да 200 еўра. А ўладальнікі установаў, якія не падпарадкаваліся новаўвядзенням, заплоцяць штраф да 10 тысяч еўра.