Гродзенец спрабаваў пераправіць 10 тысяч пачкаў цыгарэт у Літву на плыце

Міліцыянты разам з вайскоўцамі затрымалі непрацуючага 30-гадовага гродзенца. Ён спрабаваў пераправіць на тэрыторыю Літвы 10 тысяч пачкаў цыгарэт “Прэм'ер” з акцызнымі маркамі Беларусі без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця. Кантрабандныя цыгарэты мужчына адправіў плытом па Нёмане, паведамляе Блог Гродна S13.

Канфіскаваныя тытунёвыя вырабы ацэненыя на суму 12 мільёнаў беларускіх рублёў. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі