Гродзенскую актывістку Анжаліку Арэхва не выпусцілі з Беларусі
Анжаліка Арэхва / facebook.com/anzelika.orechwo
Гродзенскую актывістку польскай меншасці Анжаліку Арэхва не выпусцілі з Беларусі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"Мяне сёння не выпусцілі з Беларусі. Аб прычыне было загадана даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць 2023 года", — напісала Арэхва.
У пашпарце ёй паставілі штамп "У выездзе адмоўлена".
Анжаліка Арэхва была актывісткай непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Акрамя таго, яна былая жонка гродзенскага музыкі Ігара Банцара. У 2022 годзе Арэхва судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.