Група беларусаў, што трапіла пад лавіну, была зарэгістраваная
Група з шасці маладых альпіністаў з Брэста, што трапіла пад лавіну ў Мурманскай вобласці Расіі (нагадаем, двое выратаваліся, чацвярых дагэтуль раскопваюць выратавальнікі), была зарэгістраваная, а не "дзікая". Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік аддзела спорта і турызма Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Бяспалаў:
"Прозвішча кіраўніка не Карпаў, як у Расіі пішуць, а Карпеш. Яны зарэгістраваліся ва ўстаноўленым парадку, я правяраў. У нас “адбіліся” і там, у Расіі таксама. Гэта дарма яны там пішуць, што "дзікімі" пайшлі. Яны сюды паведамлялі, што зарэгістраваліся. Людзі самастойныя ўсе. Працуюць. Міхаіл Карпеш дык займаецца прамысловым альпінізмам, на штык 100-метровы ў Брэсцкай крэпасці лазіў".
Спадар Бяспалаў сказаў, што некаторыя з шасцёркі хадзілі раней у турклуб Тэхнічнага ўніверсітэта “Цытадэль”, некаторыя ў турклуб “Берасце” універсітэта імя Пушкіна. Мелі прыехаць напрыканцы наступнага тыдня. Група мела неабходны турыстычны досвед, а чаму так здарылася — на гэтае пытанне адкажа пракуратура, сказаў Аляксандр Бяспалаў.
Глядзі таксама: Сталі вядомыя імёны турыстаў, якія трапілі пад лавіну ў Мурманскай вобласці