Група мінчукоў сустрэла Раство ў запалярнай тундры
У запалярнай тундры сустрэлі Раство дзесяць мінчукоў. 5 студзеня яны накіраваліся на снегаходах у падарожжа па запалярнай частцы Кольскай паўвыспы. Яны ўваходзяць у склад міжнароднай каманды “Бясконцая планета”. Тур пад
назвай “Раство за Палярным кругам” праходзіць па старажытных радавых
землях саамаў – адзінага карэннага народа Кольскай паўвыспы.
Падарожнікі знаёмяцца з жыццём мясцовага насельніцтва, жывуць у старажытным саамскім жыллі – чумах. Яны пабачаць лесатундру, горную тундру, арктычную пустыню, цясніны і горныя азёры, а таксама паўночнае ззянне, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.