Грузія падзякавала Беларусі за адмову прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію

Грузія з разуменнем і павагай ставіцца да пазіцыі Беларусі па пытанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пра гэта, па звестках БелаПАН, заявіў амбасадар Грузіі ў Беларусі Георгій Чхеідзэ на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У распаўсюджаным на прэс-канферэнцыі прэс-рэлізе адзначаецца, што на сённяшні дзень галоўным прыярытэтам для Грузіі з'яўляецца дэакупацыя яе неад'емных частак — Абхазіі, Цхінвальскага рэгіёна — і рэінтэграцыя гэтых рэгіёнаў мірным шляхам.

Кіраўнік Беларусі раней неаднаразова заяўляў, што рашэнне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прыняць парламент краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі