Гурт "Дзецідзяцей" перапыняе творчую дзейнасць

Рок-гурт "Дзецідзяцей" паведаміў, што вырашыў адправіцца ў "бестэрміновы адпачынак".  Ад каментароў салістка гурта Ганна Хітрык устрымалася. Гітарыст Зміцер Ясяневіч у каментары "Тузіну Гітоў" быў больш адкрыты: "Ва ўсім вінаватыя маладушнасць і ганарлівасць, якія апанавалі ўсіх нас траіх. У пэўны час мы пачалі раздражняць адзін аднаго. Таму сышліся на тым, што трэба ўзяць паўзу".

Гурт "Дзецідзяцей", заснаваны ў 2006 годзе, грае лёгкі рок. Зусім нядаўна музыкі выдалі цалкам беларускамоўны альбом "Рух", які з поспехам быў прэзентаваны на сцэне Купалаўскага тэатра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі