Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда" — 1:2
13 кастрычніка ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцовае "Тарпеда" прымала мінскіх дынамаўцаў у рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантытнентальнай хакейнай лігі.
На жаль, для "Дынама" гульня скончылася паразай з лікам 1:2 (1:0, 0:0, 1:1). Адзінай шайбай у шэрагах "зуброў" адзначыўся Аляксандр Мацярухін на 51-й хвіліне. Дзякуючы ўкраінскаму форварду беларускі клуб не завяршыў сустрэчу з "сухім" лікам.
Пасля 19 гульняў "Дынама" мае 27 ачкоў і займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Каманда атрымала 8 перамог (усе ў асноўны час) і зазнала 11 паразаў (5 у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах). Розніца шайбаў 44-44.
Наступныя чатыры матчы "Дынама" таксама правядзе на выездзе: 17 кастрычніка — з "Сібір'ю" (Новасібірск), 19-га — з "Металургам" (Новакузнецк), 21-га — з "Амурам" (Хабараўск), 23-га — з "Адміралам" (Уладзівасток).
Фота: hcdinamo.by