Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі ў Гродне шведам — 1:4
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Швецыі — 1:4 (0:0, 0:0, 1:4). Матч Еўравыкліку прайшоў у пятніцу ў Гродне ў Лядовым палацы. Усе шайбы былі закінутыя ў трэцім перыядзе. Адзіная шайба ў беларусаў на рахунку Арцёма Дзямкова. На паядынку прысутнічала больш за 3 тысячы заўзятараў. Тэкставы анлайн гл. тут.
Каманды выступалі ў наступных складах. Беларусь: Лаланд; Корабаў — Лісавец, А. Касціцын — Кавыршын — С. Касціцын; Хенкель — Шынкевіч, Паўловіч — А. Стась (капітан) — Лінгле; Грабарэнка — Дзянісаў, Когалеш — Шаранговіч — Стэфановіч; Верабей — Стасенка, Дзямкоў — Кулакоў — Дрозд. Швецыя: Фаст; Марцінсан — Фантэнберг, Умарк (капітан) — Руно — Эмануэльсан; Хольм — Росэн, Эверберг — Э. Петэрсан — А. Петэрсан, Ахо — Бурстрэм, Гюнге — Сакрысан — Берстрэм; Далін — Тэмернэс, Олафсан — Ліндхольм — Кемпе; Грундстрэм.
У суботу, 22 красавіка, зборныя Беларусі і Швецыі зноў згуляюць у Гродне. Пачатак у 17.00.