ХК "Нёман" выйграў стартавы матч суперфіналу Кантынентальнага кубка

9 студзеня гродзенскі хакейны клуб "Нёман" выйграў стартавы матч суперфіналу Кантынентальнага кубка па хакеі. Гродзенцы перамаглі сапернікаў — французскі клуб "Анжэ Дакс" з лікам 5:0 (3:0, 2:0, 0:0).

Шайбы закінулі Аляксандр Маляўка (0.57), Андрэй Коршунаў (4.17, у большасці, 13.11), Канстанцін Ластавецкі (32.07) і Аляксей Шырокаў (35.15), перадае БелаПАН.

Спаборніцтвы адбываюцца ў нямецкім Брэмерхафене 9-11 студзеня. У суботу "Нёман" згуляе з гаспадарамі — клубам "Фіштаўн Пінгвінз", у нядзелю яго чакае сустрэча з паўладарскім "Ерцісам" (Казахстан).

Фота — hcneman.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі