Хуліганы памылі запэцканы прыпынак, калі даведаліся суму шкоды (відэа)

Хуліганы памылі запэцканы прыпынак, калі даведаліся суму шкоды (відэа)

Уначы 4 жнiўня два невядомыя размалявалі нядаўна пабудаваны прыпыначны пункт "Тэхнічны ўніверсітэт" у Брэсце. Уладальнік прыпынку стаў шукаць хуліганаў, у тым ліку праз мясцовыя СМІ. Ён нават апублікаваў відэа, як маладыя людзі размалёўваюць прыпынак.

Як паведамляе "Віртуальны Брэст", 16 жніўня з на сувязь з гаспадаром прыпынку выйшаў хлопец, які назваўся Аляксандрам. Спярша ён нават пагадзіўся кампенсаваць шкоду. Але гэты энтузіязм паменшаў, калі хлопец пачуў прыблізны кошт сапсаваных канструкцыяў. Адно толькі шкло каштавала 198 рублёў. 

Гаспадар прыпынку і Аляксандр дамовіліся сустрэцца праз некалькі дзён, каб агаварыць поўную суму шкоды. Аднак Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь. Затое прыпынак у той жа дзень быў чыстым і памытым.

Вулічная відэакамера зафіксавала, як а палове другой гадзіны ночы два чалавекі падыходзяць да прыпынку, закрываюць чымсьці адну з камераў відэаназірання і пачынаюць мыць. Другую відэакамеру яны не заўважылі. 

Першае відэа: як размалёўваюць прыпынак
І другое відэа: як мыюць прыпынак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі