"Хуткая" ў Віцебску трапіла ў ДТЗ і перакулілася
У Віцебску ўвечары 27 снежня "хуткая дапамога" трапіла ў ДТЗ. Інцыдэнта адбыўся на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Чкалава каля былога кінатэатра "Брыганціна".
Легкавая "Шкода", якой кіравала 28-гадовая дзяўчына, сутыкнулася з "хуткай". У выніку аўтамабіль лекараў перакуліўся на бок пішуць "Народныя навіны Віцебска".
У "Шкодзе" на заднім сядзенні было 4-гадовае дзіця, якое сядзела ў адмысловым дзіцячым крэсле і пры здарэнні не пацярпела.
Усіх удзельнікаў ДТЗ даставілі ў лякарню для ацэнкі іх фізічнага стану.
Фота: ДАІ