Хведарук накіраваў заяву ў пракуратуру па факце свайго збіцця

Зміцер Хведарук накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёна сталіцы з просьбай правесці праверку і распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Моладзевы актывіст адзначае, што 12 снежня падчас разгону мірнай акцыі “За незалежную Беларусь” у Мінску іх дзеянні насілі супрацьпраўны характар, у выніку якіх Хведарук атрымаў фізічныя траўмы.

Нагадаем, Зміцер Хведарук быў шпіталізаваны ў 9-ю клінічную бальніцу, дзе яму паставілі дыягназ: сатрасенне мозгу і ўшыбы рознай ступені цяжкасці, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Адзначым, што напярэдадні акцыі Хведарук вярнуўся з ЗША, куды ён ездзіў у складзе дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі