Індыя стварае для будучых войнаў салдат-робатаў
Гэты праект рэалізуе Арганізацыя абарончых даследаванняў і распрацовак Індыі. Спачатку яны будуць толькі памочнікамі людзей.
Спецыялісты плануюць стварыць "баявых робатаў" з "высокім узроўнем" штучнага інтэлекту. Іх мяркуюць выкарыстоўваць падчас аперацый у неспакойных раёнах, напрыклад, у спрэчных штатах Джаму і Кашмір.
Робатаў навучаць адрозніваць "сваіх" і "чужых". Спачатку яны будуць дапамагаць вайскоўцам, пазней іх функцыі пашыраць, інфармуе РІА "Новости".
Кіраўнік Арганізацыі абарончых даследаванняў Айнаш Чандэр кажа, што "будучыня за вайной на сушы і ў паветры без удзелу людзей".