Пад Мінскам заўважылі эксперыментальны бронеаўтамабіль (фота)
Раніцай у суботу незвычайны транспартны сродак ехаў па адной з трасаў у Мінскім раёне з хуткасцю каля 100 кіламетраў за гадзіну.
Яго суправаджаў пазадарожнік Lexus з пробліскавым маячком на даху.
Як паведамляе БелаПАН, верагодна, бронеаўтамабіль — гэта эксперыментальная мадэль "Барс" беларускай распрацоўкі. Цяпер праходзяць выпрабаванні. Магчыма, аўтамабіль будзе пастаўлены на ўзбраенне беларускага войска ці спецпадраздзяленняў.
Фота — БелаПАН