Інфармацыю пра катаванні ў КДБ будзе правяраць ваенная пракуратура
Туды Генеральная пракуратура перанакіравала зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага з нагоды фактаў, агучаных Алесем Міхалевічам.
Пра гэта Бяляцкага праінфармавалі ў афіцыйным адказе з Генпракуратуры, які ён атрымаў 16 сакавіка.
Зварот на імя генпракурора Рыгора Васілевіча быў накіраваны напрыканцы лютага, калі экс-кандыдат Алесь Міхалевіч расказаў пра факты катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў СІЗА КДБ. Алесь Бяляцкі прасіў прыняць меры пракурорскага рэагавання, у прыватнасці, вызначыць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія дапускалі падобныя дзеянні, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".