Інтэлегенцыя кліча адмовіцца ад Мытнага саюза дзеля Ўсходняга партнёрства

27 студзеня з'явілася заява творчай і навуковай інтэлігенцыі “Ўдзел Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных праектах з Расійскай Федэрацыяй незаконны!”. Асноўная ідэя заявы – адмова ад Мытнага саюза дзеля Ўсходняга партнёрства. Адзін з ініцыятараў заявы Ігар Леднік у размове Еўрарадыё патлумачыў, што мэта заявы – недапушчэнне паглынання Беларусі Расіяй. Адзіны паратунак – удзел нашай краіны ў праграме “Усходняе партнёрства”, а таксама вяртанне народаўладдзя праз мясцовыя выбары.

Ігар Леднік: “Зараз будзе змяняцца не на нашу карысць, для Беларусі, вось гэтая структура ўласнасці, якая зараз існуе паміж Беларуссю і Расіяй. То бок гэтая эксплуататарская дзяржава Беларусь будзе паглынацца больш эксплуататарскай дзяржавай – Расіяй. І для нас самае галоўнае зараз, канешне ж – каб пайшла праца па “Ўсходнім партнёрстве”.

Заяву падтрымалі старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, пісьменнікі Уладзімір Халіп, Алесь Мікалайчанка, Уладзімір Содаль, Васіль Якавенка, мастакі Алесь Шатэрнік, Аляксей Марачкін, Алесь Цыркуноў, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, навукоўцы Юры Хадыка, Лідзія Савік, Яўген Анішчанка, журналісты Мікола Лавіцкі, Анатоль Букас, інжынеры Алег Гаеўскі, Алег Шагулін і інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі