Інтэрфейс Жывога Часопіса стаў беларускамоўным

Беларусы атрымалі магчымасць адной наладкай зрабіць так, каб іх навігацыйны “бар” у папулярным Жывым Часопісе стаў беларускамоўным.
Цяпер камэнтаваць ЖЧ-карыстальнікаў можна, націскаючы на надпіс "Пракаментаваць", а сачыць за каментарамі, адпаведна, лінкам "Сачыць за каментарамі", а не "Track This".

Як гэта зрабіць:

1. Перайсці на http://www.livejournal.com/customize/style.bml.

2. У секцыі "Layout & Language" пад Language выбраць Belarusian. (Калі вы не бачыце такой секцыі, магчыма, у вас стаіць стылёвая сістэма S1; на жаль, беларускую мову падтрымлівае толькі S2. Пераключэнне на www.livejournal.com/customize/index.bml)

3. Калі вы з’яўляцеся старшынёй суполкі, пераключыце опцыю "Працаваць як карыстальнік: " справа зверху, і паўтарыце пункт 2.

P.S.: Важны момант: калі вы ўжо самі нешта змянілі ў афармленні, напрыклад, спасылка на "Reply" у вас "Выказацца", то не бойцеся, усё гэта застанецца. Зменіцца толькі тое, што было па змаўчанні. Змяніць тое, што засталося "вашым" ці неперакладзеным можна тут:

www.livejournal.com/customize/options.bml і там Section:Text.

mirritil.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі