Іосуб: Праз з’яўленне валюты ў абменніках банкі згубяць крыніцу даходу

Пра гэта аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб распавёў у каментары Еўрарадыё.

Вадзім Іосуб: “Губляецца адна з крыніц даходу банкаў. Раней банкі маглі набыць валюту для сябе, каб застрахаваць сябе ад росту долара. Гэта прывядзе да зніжэння даходаў. Але да страт і тым больш банкрутства гэта не прывядзе. Рашэнне гэта станоўчае, бо гэта можа прывесці да павялічэння прапановы валюту ў абменніках”.

Раней Нацбанк прыняў пастанову, паводле якой банкі мусяць прадаваць набытую на біржы валюту ў абменніках. Да вечара 28 студзеня ў абменніках Мінска пачалі з’яўляцца долары і ўтварацца чэргі.

Фота: myfin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі