Іран хоча будаваць АЭС у Беларусі
Іран гатовы ўдзельнічаць у будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі, калі такая прапанова прыйдзе з Мінску. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску завіў амбасадар Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Абдальхамід Фекры.
Пры гэтым замежны дыпламат прызнаў, што наша краіна мае багаты тэхналагічны і навуковы патэнцыял і сама справіцца з пабудовай АЭС.
Нагадаем, Беларусь падтрымала ядзерную праграму Ірана, заявіўшы, што гэтая дзяржава мае на яе права ў рамках Дагавору аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.
Яшчэ раней свае паслугі Беларусі прапанавала расійская кампанія “Атамбудэкспарт”. Гэта тая самая кампанія, якая цяпер займаецца пабудовай АЭС у Іране.