Ірына Халіп атрымала “Залатое пяро Расіі”
Ірыну Халіп ўзнагародзілі “Залатым пяром Расіі”. Узнагароду штогод прысуджае Саюз журналістаў Расіі і рэдактары вялікіх расійскіх газет.
11 лютага ў дом Халіпаў патэлефанавалі з Масквы і паведамілі пра ўзнагароду, падзялілася навіной з Радыё Свабода маці журналісткі Люцына Бельзацкая:
“Патэлефанаваў намеснік рэдактара “Новой газеты”, што ён атрымаў з рук Ірыны Пятроўскай узнагароду для Ірыны. “Залатое пяро Расіі”. Я ёй сказала пра гэта, ёй было вельмі прыемна. Яна апынулася ў вельмі ганаровай кампаніі разам з Дзмітрыем Быкавым ды іншымі вядомымі журналістамі Расіі”.