Ірына Вештард пераабраная старшынёй БСДП (Грамада)
Адпаведнае рашэнне прынятае дэлегатамі XV справаздачна-выбарнага з’езду арганізацыі, які праходзіў 16 сакавіка ў Мінску.
Пасля тайнага галасавання за Вештард аддалі галасы 42 дэлегаты з’езду, 25 выказаліся супраць. За яе суперніка Анатоля Юрэвіча прагаласавалі 22 дэлегаты, супраць — 45, інфармуе БелаПАН.
Ірына Вештард нарадзілася 17 сакавіка 1953 года ў вёсцы Богушы на Смаргоншчыне. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з 1991 года. Старшынёй арганізацыі з’яўляецца з чэрвеня 2011 года.