“Ісламская дзяржава” прымяніла хімічную зброю на поўначы Ірака

“Ісламская дзяржава” прымяніла хімічную зброю на поўначы Ірака

Тэрарыстычная арганізацыя “Ісламская дзяржава” здзейсніла дзве хімічныя атакі ў раёне горада Кіркук на поўначы Ірака. Ракеты з хімікатамі выпусцілі па невялікім горадзе Таза раніцай у суботу. У выніку загінула трохгадовая дзяўчынка, каля 600 чалавек пацярпелі. Яшчэ большая колькасць людзей пакінула горад, засцерагаючыся небяспекі.

Як паведамляюць замежныя СМІ, у горад прыбылі нямецкія і амерыканскія спецыялісты, каб узяць пробы. У пацярпелых ад атакі людзей ёсць хімічныя апёкі, назіраецца ўдушша і абязводжванне.

Абстрэл Тазы адбыўся праз некалькі дзён пасля таго, як амерыканскі спецназ паведаміў пра затрыманне распрацоўшчыка хімічнай зброі ІД. Яго ўзялі ў палон падчас спецаперацыі ў раёне горада Таль-Афар на поўначы Ірака.

Баевікі выкарыстоўваюць для сваіх атак хлор і гарчычны газ (іпрыт).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі