Іўдзеі Беларусі святкуюць Хануку

Іўдзеі Беларусі святкуюць Хануку

Іўдзеі Беларусі пачалі святкаваць Хануку — свята, якое доўжыцца восем дзён. 

Згодна з іўдзейскім законам, у храме пастаянна мусіць гарэць свяцільня — менора. Калі паўстанне Макавеяў вызваліла Іерусалім з-пад улады грэкаў, то габрэі пабачылі, што святы агонь патушаны. Яны доўга шукалі алей сярод абломкаў і знайшлі толькі адзін невялікі збанок. Алею ў ім хапала толькі на адзін дзень гарэння свяцільні. Аднак здарыўся цуд — алею ў збанку хапіла на восем дзён, пакуль габрэі не зрабілі наступную партыю.

У гонар гэтага цуда, якім завяршылася вызваленне габрэяў, святкуецца Ханука. Падчас яе кожны дзень запальваюць новую свечку ў ханукіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі