Іван Нікітчанка разбіўся, выехаўшы на паласу сустрэчнага руху
Аўтакатастрофа, у якой загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскі дзеяч Іван Нікітчанка, адбылася ўдзень 19 лістапада пад Маладзечнам. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Маладзечанскім аддзеле міліцыі. 19 лістапада а 14.45 Іван Нікітчанка, кіруючы асабістай аўтамашынай “Фольксваген-Джэта”, рухаўся па дарозе Мінск — Нарач у бок Маладзечна. На 55-м кіламетры ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з “ЗІЛам”, што ішоў насустрач.
А 15.30 таго ж дня Нікітчанка паступіў у Маладзечанскую гарадскую лякарню і там, не прыходзячы ў свядомасць, памер а 1.50 уначы 20 лістапада.
А 15.30 таго ж дня Нікітчанка паступіў у Маладзечанскую гарадскую лякарню і там, не прыходзячы ў свядомасць, памер а 1.50 уначы 20 лістапада.