Іван Шыла: "Малады фронт" не пойдзе ў гета, у якое нас заганяюць

Зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" будзе падаваць яшчэ некалькі заявак на памяшканне для ўручэння прэміі "Люблю Беларусь". Нагадаем, уручэнне прэміі было прызначанае на 14 лютага ў мінскім гатэлі "Crown Plaza", але 4 лютага адміністрацыя гатэля скасавала дамову арэнды Па словах намесніка старшыні "Маладога фронту" Івана Шылы, арганізацыя разглядае гэтую адмову як спробу загнаць моладзь у гета:

Шыла: Бліжэйшымі днямі падамо яшчэ некалькі заявак на правядзенне ўрачыстай цырымоніі. Мы ні ў якім разе не адменім прэмію. Мы яе запачаткавалі - будуць узнагароды і пераможцы. Адно што, мы яе можам паведаміць пра яе ў завочным фармаце і прыватным чынам перадаць. Увогуле, заганяюць нас у нейкае гета! Нам намякалі, што ёсць управа Партыі БНФ, але наўрад ці мы на гэты варыянт пагодзімся.

Таксама крытычна Шыла ацаніў магчымасць вулічнай акцыі, на якой "амапаўцаў болей, чым удзельнікаў". Па яго словах, гэта будзе гульня па навязаных правілах.


Фота: сайт "Маладога фронту"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі