J:MOPС адмовіліся выступаць на “Рок-каранацыі”
Чыноўнікі Мінгарвыканкаму далі дазвол на ўдзел у “Рок-каранацыі” гуртоў з “чорнага” спісу. Але як даведалася Еўрарадыё, адзін з галоўных прэтэндэнтаў на атрыманне кароны гурт J:MOPС адмовіліся браць удзел у імпрэзе. Без тлумачэнняў прычын. У сераду арганізатары атрымалі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму дазвол на правядзенне “Рок-каранацыі”. Чыноўнікі зацвердзілі праграму канцэрту цалкам. Па словах заснавальніка музычнага фэсту Юрыя Цыбіна, пытанняў наконт удзелу ў канцэрце гуртоў з “чорнага спісу” – “Крамы”, N.R.M. і “Нейра Дзюбеля” – у чыноўнікаў не ўзнікла.
Юры Цыбін: “Нам не забаранілі ні адной групы. Усе, каго мы замовілі, усе засталіся там, у спісе”.
Па словах заснавальніка імпрэзы, арганізатары паспелі ўжо перагаварыць з усімі запланаванымі гуртамі-ўдзельнікамі і атрымалі ад іх пацверджанне на ўдзел. Акрамя J:MOPС.
Юры Цыбін: “Адзіны гурт, з якім мы пакуль што не дамовіліся, гэта гурт J:MOPС. Ёсць падазрэнне, што ён не возьме ўдзел у сёлетняй “Каранацыі” ў якасці выканаўцы. Усе астатнія гурты на сённяшні дзень пацвердзілі свой удзел у гэтым канцэрце”.
Па яго словах, “морсы” патлумачылі свой адказ тым, што нібыта менавіта ў гэты час будуць выступаць дзесьці за межамі Беларусі. Еўрарадыё звязалася з гітарыстам гурта Раманам Арловым. Але атрымаць хоць колькі-небудзь уцямную інфармацыю ад яго апынулася вельмі складана.
Раман Арлоў: “Ведаеце, я без каментароў толькі магу пакінуць гэта пытанне. Справа ў тым, што не я прымаю гэта рашэнне. Я мог бы сказаць вам штосьці асобна, але гэта будзе не вельмі карпаратыўна. І ўвогуле, нават гэтага я не казаў”.
Еўрарадыё не ўдалося высветліць нават яго прыватнае стаўленне да “Рок-каранацыі” як з’явы ў музычным жыцці Беларусі.
Раман Арлоў: “Я б не хацеў, каб вы ад мяне пісалі хоць нейкі тэкст. Калі вы не будзеце даваць гэты тэкст… Але ж вы ўсё адно будзеце! Таму я нічога казаць не буду. Нуль кілабайт інфармацыі”.
Але як Еўрарадыё стала вядома з іншых дасведчаных крыніц, адмова ўдзельнічаць у “Рок-каранацыі” ніякім чынам не звязаная з замежнымі гастролямі J:MOPС. Справа ў тым, што 25 лютага вакаліст гурта з’язджае на адпачынак у Чэхію. Вось і ўвесь сакрэт.
Па словах заснавальніка “Каранацыі” Юрыя Цыбіна, арганізатары не будуць крыўдаваць на “морсаў”, калі яны не выступяць на канцэрце. Нават узнагароды не пазбавяць. Калі J:MOPС яе атрымаюць.
Юры Цыбін: “Гэта ніяк не будзе ўплываць на вынікі. Калі яны атрымаюць нейкі прыз, я прапаную кіраўнікам гурта, мэнэджэрам, каб яны папрысутнічалі на “Каранацыі” і атрымалі той прыз”.
Арганізатары, па яго словах, абяцаюць гледачам сапраўднае музычнае шоў высокага ўзроўню. Зараз усе намаганні накіраваныя менавіта на гэта.
Юры Цыбін: “Над гэтым зараз і працуем – каб усё адпавядала вышэйшаму ўзроўню. І мы павінны даказаць, што зробім гэта. Незалежна ад таго, хто нам дапамагае, хто не дапамагае. Мы паспрабуем зрабіць класны канцэрт”.
Па большасці намінацый журы ўжо вызначыла галоўных прэтэндэнтаў. Сюрпрызаў там няма. Як і прадказваў заснавальнік “Рок-каранацыі” ў мінулым рэпартажы Еўрарадыё, у асноўным там прадстаўленыя генералы айчыннага рок-н-ролу. Але адзін сюрпрыз, кажа, усё ж такі будзе. Гэта – хто атрымае Рок-карону 2007 года.
Юры Цыбін: “Галоўны сюрпрыз у тым, што на сённяшні дзень я не ведаю, хто атрымае галоўную Рок-карону. На ўсіх мінулых “Каранацыях” я гэта ведаў, а сёлета не ведаю”.
Даведка Еўрарадыё.
“Рок-каранацыя 2007” вызначыць
Праект года
«Праектам» лічыцца музычны матэрыял, выдадзены на гукавым носьбіце, пад пэўнай канцэпцыяй, запісаны, як правіла, удзельнікамі розных музычных калектываў, могуць уключацца супольныя музычныя праекты, складанкі розных выканаўцаў, складанкі лепшых песень калектыву, выдадзеныя канцэртныя запісы, сайд-праекты, трыб'юты ды іншае.
Крытэры адбору:
а) якасць запісанага матэрыялу,
б) канцэптуальнасць, актуальнасць і навізна праекту,
в) рэакцыя рынку – продажы + водгукі ў СМІ.
Прэтэндэнты:
Песьні Свабоды — 3. Складанка.
Сузор'е – Песня пра зубра
Вайцюшкевіч Зміцер – Калыханкі
Хатынь: Tacet, Sed Loquitur
J:МОРС — Ледоколы. Live
Народны альбом. Live
Дударскі фэст
Басовішча- XVII
Альбом года
Разглядаюцца ўсе альбомы альтэрнатыўных выканаўцаў ва ўсіх жанрах, якія датуюцца 2007 годам. Пры складанні спісаў намінантаў улічваліся наступныя крытэры выбару:
1. Наяўнасць запісанага і выдадзенага (на лэйбле ці самастойна) аўдыёматэрыялу, яго якасць і адпаведнасць сусветным музычным тэндэнцыям
2. Актыўная канцэртная дзейнасць цягам году (сольныя канцэрты, удзел у фестывалях і г.д.)
3. Актыўная прысутнасць у інфармацыйнай прасторы (наяўнасць рэцэнзіяў у СМІ, удзел у інтэрнэт, тэле- і радыё-хіт-парадах і г.д.)
Прэтэндэнты:
J:МОРС — Адлегласць
N.R.M. — 06
Крама — Усё жыцьцё - дзiўны сон
Крамбамбуля — Сьвяточная
Зьмiцер Вайцюшкевiч & WZ–Orkiestra — Лірыка
Ляпіс Трубяцкой — Капитал
Neuro Dubel — Stasi
Песня года
Разглядаюцца ўсе песні беларускіх выканаўцаў, незалежна ад мовы выканання, якія падпадаюць пад фармат цырымоніі і якія стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы.
Крытэры адбору:
а) запамінальнасць,
б) згадкі ў СМІ, тэле- і радыё-ратацыі, перамогі ў інтэрнэт і радыё-хіт-парадах
Прэтэндэнты:
N.R.M. – Менск і Мінск
J:МОРС – Ледоколы
beZ bileta – Никогда не умирай
Ляпис Трубецкой — Капитал
Крама – Стэфка. Праз 20 год
Neuro Dubel - Край
Традыцыі і сучаснасць
Разглядаюцца ўсе альбомы выканаўцаў, што працуюць у рэчышчы world-music і старадаўняй музыкі (этна/фолк/фолк-рок/фолк-мадэрн/старадаўняя музыка).
Прэтэндэнты:
Testamentum Terrae – Слаўны паніч
Бан-Жвірба – Забабоны
OSIMIRA – Druva
Сяржук Сокалаў-Воюш - Песьні лісоўчыкаў
Юр'я - Рай коню
Адкрыццё году
Разглядаюцца выканаўцы (музычныя гурты), якія выдалі ў 2007 годзе дэбютны альбом і засведчылі сваю актыўнасць цягам года, стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы і перыядычна выступалі на сцэнічных пляцоўках у краіне і па-за яе межамі.
Прэтэндэнты:
Детидетей - Конверты для снов
Indra - Cонцаварот
M.L.A. - Такие же, какими были всегда
Прарыў году
Разглядаюцца выканаўцы (музычныя гурты), якія ўжо існавалі да 2007 году, але засведчылі надзвычайную актыўнасць цягам азначанага года. Улічваецца наяўнасць якасна запісанага аўдыёматэрыялу, актыўная канцэртная дзейнасць, поспех на беларускіх і міжнародных фестывалях, сталая прысутнасць у інфармацыйнай прасторы.
Прэтэндэнты:
Фляўс і Кляйн
Tarpach
Гурзуф
Haіr Peace Salon
Кліп года
Разглядаюцца ўсе відэакліпы выканаўцаў, якія падпадаюць пад фармат фестывалю, знятыя цягам 2007 года і адпавядаюць наступным крытэрам: эфектыўнае спалучэнне гуку і відэа, наяўнасць аўтарскага рэжысёрскага стылю і ратацыі на айчынных і замежных музычных каналах.
Прэтэндэнты:
Ляпіс Трубяцкой - Капитал (рэж. Аляксей Церахаў)
beZ bileta - Никогда не умирай (рэж. Мацвей Сабураў)
J:МОРС – Ледоколы (рэж. Максім Сіры)
Сяргей Пукст – Не было тебя (рэж. Максім Сіры)
Neuro Dubel - Край (тэлеканал Белсат)
Рок-Карона (гурт года)
Пераможца вызначаецца па сукупнасці заслугаў:
- Альбом
- Перамогі ў фестывалях, конкурсах, актыўная канцэртная дзейнасць
- Наяўнасць песень у тэле- і радыё-ратацыі, сталая прысутнасць у інфармацыйнай прасторы