Каб прызваць у войска Чаранкова, камісія збярэцца ў дзень яго народзінаў
17-гадовы мазыранін Фёдар Чаранкоў, якога збіраюцца прызваць у частку 3214, якой кіруе Дзмітрый Паўлічэнка, сёння сустрэўся з ваенным камісарам горада.
Вось што кажа пра змест размовы ў інтэрв'ю Еўрарадыё сам Чаранкоў:
"Размаўлялі пра тое, ці маю я права на адтэрміноўку ці не. Высветлілася, што я права не маю... Я адмовіўся браць позву...".
Нагадаем, пасля ўдзелу першакурсніка інжынерна-педагагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Фёдара Чаранкова ў акцыі пратэсту супраць адмены ільготаў, з ліку найлепшых студэнтаў ён апынуўся сярод горшых. За акадэмічную непаспяховасць быў адлічаны з ВНУ і патрапіў пад веснавы прызыў у войска.
Паводле словаў Чаранкова, 18 ліпеня, у яго дзень народзінаў, збярэцца камісія, якая будзе вырашаць, ці браць яго ў войска ці не. Хлопец кажа, што яго трохі палохае перспектыва патрапіць у вайсковую частку Паўлічэнкі.
"Баюся, што могуць мяне там змяніць...", - кажа ён.
Еўрарадыё будзе сачыць за развіццём падзеяў вакол мазырскага юнака.